Помнік у памяць пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Вільні. Фота: Наша Ніва

Помнік у памяць пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Вільні. Фота: Наша Ніва

Помнік пастаўлены ў гістарычным цэнтры, на тэрыторыі францішканскага кляштара, дзе за паўгода да пачатку паўстання адбыліся першыя рэлігійна-патрыятычныя антырасійскія маніфестацыі — таму месца выбрана зусім не выпадкова.

Скульптурная кампазіцыя пастаўлена перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

На шырокім круглым подыуме расстаўленыя бронзавыя постаці чатырох мужчын. Па левы бок стаіць манах-францішканец, бласлаўляючы з крыжам справу паўстання, па правы бок — самі паўстанцы, звернутыя да святыні.

@nashanivanews З Беларуса па лайку! У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам — Каліноўскі і паплечнікі з жэстам клятвы #каліноўскі #полккаліноўскага #вільня #жывебеларусь #бчб #белорусы #беларусы #нашаніва ♬ Жыве - TOR BAND

У тварах злёгку ўгадваюцца постаці Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і Цітуса Далеўскага — быццам персаніфікацыі Беларусі, Літвы і Польшчы ў барацьбе супраць царскай улады.

Скульптуры паўстанцаў перад статуяй Дзевы Марыі. Фота: Наша Ніва

Скульптуры паўстанцаў перад статуяй Дзевы Марыі. Фота: Наша Ніва

На пярэднім плане ўкленчаны Каліноўскі, а за яго спінай — Серакоўскі, абодва з паднятымі ў жэсце клятвы рукамі перад копіяй статуі Беззаганнай Дзевы Марыі, прысягаюць у вернасці Богу і Радзіме. Трохі паводдаль стаіць Далеўскі, трымаючы пры сабе руку так, быццам вось-вось далучыцца да сваіх паплечнікаў.

Скульптура манаха таксама не выпадковая, бо віленскія францішканцы падтрымалі паўстанне. За гэта пасля здушэння паўстання ўлетку 1864 года расійскія ўлады адпомсцілі ордэну — зачынілі кляштар, у карпусах якога стварылі турму, а касцёл перабудавалі пад архіў, знішчыўшы яго багатае ўбранне.

Усе трое паўстанцаў, Каліноўскі, Серакоўскі і Далеўскі, былі пакараныя смерцю і пасля таемна пахаваныя расійскімі ўладамі пад гарой Гедыміна. Пасля выпадковага выяўлення ў часе раскопак на гары парэшткаў паўстанцаў, яны былі ў 2019 годзе ўрачыста перапахаваныя ў капліцы на могілках Роса.

Напярэдадні адкрыцця парафіяне францішканскага кляштара парадкавалі сквер каля помніка. Фота: Наша Ніва

Напярэдадні адкрыцця парафіяне францішканскага кляштара парадкавалі сквер каля помніка. Фота: Наша Ніва

Помнік пастаўлены на сродкі Польскага нацыянальнага фонду, які быў створаны за часамі кіравання партыі «Закон і справядлівасць». У Літве Польскі нацыянальны фонд аказваў падтрымку сярод іншага рэстаўрацыі пафранцішканскага касцёла, які лічыцца «польскім сэрцам» Вільні.

Гэтая акалічнасць абурыла літоўцаў у сацсетак. Яны пабачылі ў дзейнасці польскай арганізацыі ў Вільні непажаданае ўварванне. Акрамя таго літоўцы крытыкуюць нізкі мастацкі ўзровень выканання скульптур.

Тым не менш гэта першы поўнафігурны помнік Кастусю Каліноўскаму ў Вільні.

Абвестка пра ўрачыстае адкрыццё помніка

Абвестка пра ўрачыстае адкрыццё помніка

Адкрыццё помніка адбудзецца ў пятніцу, 22 сакавіка. Аб 11 гадзіне дня помнік асвяцяць, пасля ў касцёле пройдзе імша. Францысканскі манастыр запрашае ўсіх на ўрачыстасць.

Чытайце таксама:

Як кароль Вялікабрытаніі Карл III звязаны з Беларуссю?

У пракат выйшаў польскі гістарычны баявік пра Тадэвуша Касцюшку

Лукашэнка жыве ў сапраўдным магнацкім палацы

Клас
49
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?