Электробус «Альгерд» E321 — самая прасунутая мадэль у лінейцы «БКМ Холдынгу», створаная ў кузаве пятага пакалення, піша abw.by.
Машына мае даўжыню 12,5 м і разлічана на перавозку 67 пасажыраў (месцаў для сядзення ў салоне — 31). Кандыцыянеры для шклоўскіх электробусаў не прадугледжаны.
Для камфорту пасажыраў — USB для зарадкі мабільных прылад.
У камплектацыю таксама ўваходзяць чатыры відэакамеры і электронныя маршрутапаказальнікі з падагрэвам зоны шкла. Запас ходу электробусаў з улікам поўнай пасажырскай загрузкі складае 200 км. Шклову перадалі электробусы з начным (павольным) сілкаваннем.
Пасля ўрачыстай цырымоніі перадачы тэхнікі электробусы павезлі сваіх першых пасажыраў па дарогах Шклова, імі сталі госці цырымоніі і ахвочыя з удзельнікаў мерапрыемства на плошчы.
Гэтымі днямі іншы горад Беларусі, Жодзіна, атрымлівае свае 14 электробусаў, але вытворца іх іншы — МАЗ.
Чытайце таксама:
У Гродне прадаюць грузавічок з ГДР, які выглядае як цацка
Чаму паток люксавых аўто ішоў праз Польшчу і як іх будуць увозіць цяпер
https://d2o41s90g1m7rs.cloudfront.net/339301