— У Серабранцы ўвесь час у паштовыя скрыні ўкідваюць газету «Целебникъ». Людзі пенсійнага ўзросту расхопліваюць экзэмпляры і нясуць дадому. Тыя, хто маладзейшыя, проста выкідваюць у кошык для макулатуры. Я ж узяў пачытаць: мне было цікава, што гэта за газета. Аднёс яе на працу — чыталі ўсім аддзелам. І былі ў шоку. У газеты няма выходных даных, увогуле ніякіх. Толькі пачытайце артыкулы! — заінтрыгаваў мінчук.

Вось што там напісана. 

«У нашых краях падчас вайны баі ішлі жорсткія, і потым шмат знаходзілі снарадаў і мін. І выявілася, што адзін снарад чакаў таго моманту, калі жонка вырашыць гнілую салому спаліць. 

Ірванула так, што яе адкінула на 7 метраў, а цела літаральна разарвала на дзясяткі кавалкаў. Яе астанкі я і сваякі збіралі па ўсім агародзе. Пасля гэтага на целе зʼявіліся папіломы, якімі я, як стары пень, аброс. Прычым яны не толькі на скуры выскачылі, але і ў роце. А яшчэ паміж павек, з-за чаго левае вока мне было цяжка расплюшчваць.

Лячэнне не дапамагло, таму 2 месяцы я піў сіроп «Рэвіяронум з зялёным грэцкім арэхам», дзякуючы чаму аналіз на ВПЧ адмоўны і на скуры нарастаў няма! У вочы папіломы таксама больш не лезуць і не мяшаюцца ў роце!» — расказвае гісторыю са свайго жыцця нейкі пенсіянер.

Дакладней, не проста «нейкі». Імя і прозвішча, як і горад пражывання, пазначаны. Фота таксама прыкладаецца. Але ці ведае чалавек на здымку, што ягонае фота апублікаванае на старонках дзіўнай «прэсы»? 

 

«Мая сястра адрэзала мужу палавы орган, за тое, што ён ёй здраджваў. Якраз адразу пасля гэтага я яе сустрэла на вуліцы: вочы варʼяты, рукі ў крыві і шэпча «Што мне цяпер будзе?!» Я тады сама ледзь зварʼяцела. Гэта і прывяло да зʼяўлення папілом.

Я нават прыпяканне рабіла, аднак папіломы вырасталі ізноў. Асабліва раздражнялі тыя, што размяшчаліся пад грудзьмі і падпахамі, таму што, калі я пацела, яны пачыналі свярбець. Часта я іх зрывала і вельмі баялася, што гэта да нечага страшнага прывядзе. Але пасля прыёму 8 упаковак сіропу «Рэвіяронум з зялёным грэцкім арэхам» усе папіломы адпалі, дыскамфорту і страху больш няма!» 

«Я да гэтага часу ўздрыгваю толькі аб згадванні аб дэмане ў чалавечым абліччы. Адным вечарам ад суседа даносіліся грукі і крыкі, я пайшла, каб папрасіць паводзіць сябе цішэй. 

Дзверы былі прыадчынены, і я ўбачыла неверагодна страшную карціну: ён біў, сек акрываўлены труп сына і дзіка рагатаў над ім. Кінулася на злом галавы дадому, выклікала паліцыю. Толькі тое, што адбылося давяло мяне да інфаркту. Я адразу яго распазнала, бо працую тэрапеўтам. Даводзілася прымаць шмат лекаў, але больш за ўсё дапамог мне «Сасудаліцін». Прапіла 8 упаковак, і зараз няма галавакружэння аж да непрытомнага стану, болі і здушанасці ў грудзях. Сэрца працуе без заміранняў, няма прыступаў панікі і праблем са сном!»

 

Што ж гэта за цудадзейныя сіропы такія, якія так хвацка адольваюць наступствы сурʼёзных праблем? Мяркуючы па ўсім, іх рэалізуюць тыя ж маркетолагі і прадаўцы кропель і касметычных сродкаў, якія не раз збіралі публіку пенсійнага веку ў сталічных кафэ і распавядалі аб амаль чароўных уласцівасцях сваёй прадукцыі.

Чытайце таксама:

Беларускі ілюзіяніст заяўляў, што ўмее чытаць думкі. У Казахстане яго падманулі на $110 тысяч

57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»

Новая схема махлярства пры арэндзе жылля — цяжка не падмануцца

Клас
5
Панылы сорам
18
Ха-ха
32
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
23