Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім вярнулася на працу ў Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе яна працавала яшчэ да свайго дэпутацтва.

«Калегі збераглі стол, крэсла, а вось камп'ютар мяне не дачакаўся. Давядзецца нешта пакумекаць, пакуль добры з'явіцца. У ІТ-краіне без камп'ютара ні кроку не зробіш, тым больш калі задумана вялікая справа — новы тлумачальны слоўнік. Вельмі спадзяюся, што з дапамогай калег справімся з гэтай задачай», — напісала Анісім у сваім фэйсбуку.

Алена Анісім таксама з'яўляецца старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Раней Анісім заяўлала пра свой намер балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, але пазней адмовілася ад удзелу ў выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0