Знайсці
05.04.2024 / 17:1240РусŁacБел

Маёр міліцыі з Ляхавічаў памёр ва ўзросце 41 год

Згодна з «Чорнай кнігай Беларусі», Андрэй Чаранкевіч у 2020-м паўдзельнічаў у рэпрэсіях.

Андрэй Чаранкевіч. Фота: lves.by, для паляпшэння якасці здымак быў апрацаваны штучным інтэлектам

Памерламу быў 41 год, у міліцыі ён праслужыў амаль 20 з іх. Пачынаў дзяжурным у ізалятары часовага ўтрымання, пасля перайшоў у крымінальны вышук.

Даслужыўся да пасады старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РУУС і меў званне маёра.

@nashanivanews Памёр маёр міліцыі з Ляхавічаў, які ў 2020-м паўдзельнічаў у рэпрэсіях #беларусь#ляховичи#майор#милиция#милициябеларусь#молодой#милиционер#новостибеларуси#беларусьновости#пабеларуску#протесты2020♬ Crime Scene - Avery Alexander

Па звестках з «Чорнай кнігі Беларусі», Чаранкевіч удзельнічаў у рэпрэсіях:

«У жніўні 2020-га даў каманду на захоп мірных грамадзянаў і ўдзельнічаў у затрыманні. Пераконвае падпісваць сфабрыкаваныя пратаколы, займаецца выманнем тэхнікі і падманам запрашае на допыты. 13 лістапада 2020 удзельнічаў у затрыманні мірных жыхароў Ляхавічаў, якія выйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі», — піша канал «ЧКБ Брэст і вобласць».

Па звестках канала «Чорная кніга Беларусі», на фота — Андрэй Чаранкевіч падчас разгону пратэстаў

Прычына смерці Чаранкевіча невядомая. У яго засталася жонка і непаўналетняе дзіця.

Будзьце стрыманымі пры каментаванні падобных навінаў у месенджарах і сацсетках. У цяперашніх рэаліях нават нейтральнае выказванне на гэтую тэму можа прывесці да завядзення крымінальнай справы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

У Магілёве падпалкоўнік міліцыі памёр ва ўзросце 46 гадоў

Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год

На Брэстчыне пасля 2020 года памерлі не менш за пяць падпалкоўнікаў і палкоўнікаў. Якія прычыны і абставіны смерцяў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
2
06.04.2024
Злые языки говорят умер в бане, 3 с чем то промиля в крови алкоголя, тело нашли под утро. 
0
жэўжык/адказаць/
08.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Эстафета /адказаць/
15.04.2024
Маладым пахавалі міліцэйскага начальніка, які камандаваў разгонам дэманстрацыі ў Пінску ў 2020-м https://d2o41s90g1m7rs.cloudfront.net/340794/
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031