Знайсці
05.04.2024 / 21:4517РусŁacБел

Валер Кавалеўскі расказаў, як можна пазбегнуць жалезнай заслоны

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў эфіры Deutsche Welle паразважаў, як пазбегнуць жалезнай заслоны на заходняй мяжы Беларусі. Ён адзначыў, што ёсць набор магчымых рашэнняў, якія дапамогуць беларусам захаваць цывілізацыйныя сувязі з еўрапейскай сям'ёй.

Валер Кавалеўскі. Фота: «Нашай Ніва»

«Гэта і візавая палітыка, якая можа паляпшацца. У прынцыпе, мы б хацелі бачыць бязвізавы рэжым для беларусаў у Еўрапейскім саюзе. Але ўжо цяпер можна пачаць выдаваць візы з доўгім тэрмінам дзеяння — на пяць гадоў. Каб людзі не хадзілі па візы кожныя паўгода і не трацілі на гэта велізарную колькасць грошай», — падзяліўся меркаваннем Кавалеўскі.

Таксама Кавалеўскі заявіў пра неабходнасць аднаўлення чыгуначных зносін паміж Варшавай і Мінскам, а таксама Вільняй і Мінскам. Прадстаўнік АПК разумее, што гэта можа гучыць і несвоечасова, але беларусы, як ён сцвярджае, гэта дакладна ацэняць.

«Можна было б ставіць пытанне аб аднаўленні авіязносін, каб нават «Белавія» магла лётаць у Еўрасаюз. Гэта прадметы для перамоў», — адзначыў Кавалеўскі.

Ён лічыць, што неабходна дамагацца саступак ад рэжыму Лукашэнкі. Але ў першую чаргу дэмакратычныя сілы павінны думаць пра людзей, якія апынуліся ў бязвыхадным становішчы, калі больш няма куды ехаць, акрамя як у Расію.

Чытайце таксама:

Балгарыя і Румынія пачынаюць выдаваць шэнгенскія візы беларусам

Кавалеўскі адказаў на восем гарачых пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

Кавалеўскі расказаў, як і дзе будуць выдаваць пашпарт «Новай Беларусі»

Швецыя будзе выдаваць пашпарты замежніка беларусам з пратэрмінаванымі дакументамі

Офіс Ціханоўскай правёў канферэнцыю ў раскошнай віле ў цэнтры Прагі. Колькі каштавала арэнда?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
06.04.2024
Спачатку тапiлi за санкцыi супраць бел. авiясектара i Белавiа, выдаюцы як дасягненне офiсу Цiханоýскай у барадзьбе з рэжымам забарону авiязносiн з краiнамi ЭЗ... зараз прапануюць аднавiць. Будзьце, спадары палiтыкi, паслядоýнымi, а не трымайце нос па ветру...
0
Жора/адказаць/
06.04.2024
Мойзес, дык вось без барыг будзе тая самая арыгінальная запчастка, але па 2000, бо будзе везціся абхаднымі шляхамі, праз Кітай. Альбо будзе танны кітайскі г*нааналаг па той жа 1000. І каму ад гэтага лепей? Спажыўцам у Беларусі? Барыгам? Вам? Каму?
1
Ленин/адказаць/
07.04.2024
«Гэта і візавая палітыка, якая можа паляпшацца. У прынцыпе, мы б хацелі бачыць бязвізавы рэжым для беларусаў у Еўрапейскім саюзе.
https://d2o41s90g1m7rs.cloudfront.net/340117

Ковалевский, Ленин потому и остался в истории величайшим революционером, что думал 24 часа в сутки не об улучшении экономических, социальных, политический условий перемещения россиян в пространстве, а думал 24 часа в сутки о свержении самодержавия. Вы не тем занимаетесь в политике. Вы должны думать 24 часа в сутки как свергнуть белорусский режим. А белорусы сами разберутся стоит ли шататься по европам в условиях войны.

Господя, когда набрала к себе в офис Светка. И сама не шарит, и чиновников набрала не ахти какого ума. Так она все и профукает.

Белорусы, объединяемся вокруг революционной идеи свержения режима. Тихановские, ковалевские- это имитационные змагары с режимом. В топку истории всей, начиная с Франака!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031