Знайсці
08.04.2024 / 16:331РусŁacБел

«З перабоямі, але працуе». У турагенцтве расказалі, як беларусам самастойна атрымаць візу ў Польшчу па новай схеме

Тураператарка беларускага турыстычнага агенцтва «Зебра» запісала карысны ролік аб працы польскага візавага цэнтра, які змяніў сістэму верыфікацыі з 4 красавіка, заўважыў Telegraf.news.

«На здзіўленне, сістэма працуе. З перабоямі, але ўчора і сёння многія сапраўды змаглі запісацца», — расказала тураператарка.

Паводле яе слоў, змены закранулі некалькі момантаў. Так, цяпер пры самастойным афармленні візы беларусам для таго, каб увайсці ў акаўнт, трэба набраць пароль на клавіятуры, якая з'яўляецца на экране. Пасля гэтага на электронную пошту павінен прыйсці пароль, які таксама трэба ўвесці ў патрэбнае поле.

@zebra.turs#CapCut#турция#турцияизминска#carettabeach#отельвтурции#дешевыйотдых#рек#зебратур#турыизминска#турцияизминска♬ Touch in the Night - Silent Circle

Тураператарка заўважыла, што аперацыя з першага разу можа і не атрымацца, бо пароль прыходзіць на працягу 10 хвілін, а яго «тэрмін дзеяння» ўсяго толькі 5 хвілін.

Пасля таго, як карыстальнік увядзе свае пашпартныя звесткі, ён патрапіць на старонку верыфікацыі, дзе трэба будзе паказаць на камеру свой пашпарт і зрабіць сэлфі.

Пасля ўсіх праведзеных аперацый карыстальнік пяройдзе на старонку рэгістрацыі, дзе зможа забраць неабходнае яму месца.

Чытайце таксама:

Польскія візавыя цэнтры змянілі правілы рэгістрацыі на падачу дакументаў

Валер Кавалеўскі расказаў, як можна пазбегнуць жалезнай заслоны

Беларус заплаціў шмат грошай за польскую працоўную візу, атрымаў адмову і наракае на фірму. Але ёсць нюанс 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
простая арифметика/адказаць/
09.04.2024
 виз то больше не стало.... туристов надо запретить. Тогда будет сдвиг.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031