Знайсці
10.04.2024 / 18:463РусŁacБел

Жыхар палескага Іванава паехаў у ПВК «Вагнер», а пасля вярнуўся і быў асуджаны. Здагадаецеся, за што?

Жыхар райцэнтра Іванава ў Брэсцкай вобласці вярнуўся ў Беларусь пасля «камандзіроўкі» ў ПВК «Вагнер» і трапіў на лаву падсудных. Але судзілі мужчыну не за найміцтва, а за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду, расказвае «Медыязона».

Ілюстрацыйнае фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Мужчына нарадзіўся ў Данецкай вобласці Украіны, але пасля пераехаў у Беларусь і атрымаў грамадзянства. Тут ён стаў частым госцем у турмах. З 2001 па 2022 год яго судзілі сем разоў — за крадзяжы, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і іншыя злачынствы.

Апошні раз ён выйшаў з турмы вясной 2023 года. Яму быў усталяваны прэвентыўны нагляд на 15 месяцаў — мужчына павінен быў пастаянна адзначацца ў міліцыі і паведамляць пра свае перасоўванні. Пакідаць межы раёна без дазволу сілавікоў яму было забаронена.

Аднак у Беларусі мужчыну не сядзелася. У чэрвені 2023 года ён з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся. Міліцыянтам у Іванаве ён паведаміў, што «працаўладкоўваўся ў ПВК «Вагнер». Акрамя таго, мужчына заявіў, што пераязджае ў аграгарадок у Іванаўскім раёне. Тады мужчыну не затрымалі. Ён папрасіў у маці купіць яму квіток да Гомеля і паведаміў, што едзе ў Расію.

У жніўні ён на кароткі час вярнуўся і расказаў, што ўступіў у ПВК «Вагнер», пасля чаго зноў з'ехаў з краіны. Але ненадоўга: у верасні мужчына ў чарговы раз вярнуўся і быў затрыманы.

На судзе сваёй віны «вагнеравец» не прызнаў. Ён заявіў, што з'ехаў з мэтай удзелу ў вайне, а не для таго, каб ухіліцца ад нагляду.

Суд прызначыў мужчыну год калоніі строгага рэжыму і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

@nashaniva Памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік запаса #лукашенко#беларусь#брест#милициябеларуси#всрб#спецназ#вдв#белорусы#александрлукашенко#новостибеларуси#нашаніва#беларускаямова♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

ПВК «Вагнер» вярбуе жыхароў Беларусі для адпраўкі ў Афрыку

Выявілі новага вагнераўца — гэта палачанін Дзяніс з некалькімі судзімасцямі і пратаколамі за п'янкі

Белпол: Вагнераўцаў у Беларусі збіраюцца прыняць на службу па кантракце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
11
Ха-ха
34
Ого
10
Сумна
4
Абуральна
16
1
Зачем?/адказаць/
10.04.2024
Лишили бы гражданства и хай еде у вагнер + закрыть в рб въезд. а то год в тюрьме содержать алкаша и потенциального убийцу
0
Гога/адказаць/
10.04.2024
Мужчина родился в Донецкой области Украины, но затем переехал в Беларусь и получил гражданство. Здесь он стал частым гостем в тюрьмах. С 2001 по 2022 год его судили семь раз — за кражи, причинение тяжких телесных повреждений и другие преступления. Последний раз он вышел из тюрьмы весной 2023 года.
https://d2o41s90g1m7rs.cloudfront.net/ru/340471
Такие люди нам нужны как воздух! Они отлично замещают понауехавших беларусов.Надо ему все простить и выдать премию
1
бабруйчанін /адказаць/
10.04.2024
Яшче ў 14 годзе шчырым беларусам раіл быць вельмі уважлівымі да " бежэнцаў" з Украіна .. будзь адкуль
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031