Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
Увесну да яечнай пасты прыдасца свежая зеляніна, якую многія вырошчваюць на падваконні.
Фота: smakota.pl
Каб прыгатаваць адзін з магчымых (класічны) варыянт яечнай пасты, спатрэбіцца:
- 4 яйкі, звараныя ўкрутую
- 70 г жоўтага сыру
- 1 вялікі салёны ці марынаваны агурок
- 3 лыжкі маянэзу
- 1 лыжка смятаны 18%
- лыжачка лагоднай гарчыцы
- палова лыжачкі солі
- шчопаць чорнага молатага перцу
- невялікі пучок кропу
- зялёная цыбуля для ўпрыгожвання
Як прыгатаваць пасту:
- Зварыце чатыры яйкі сярэдняга памеру ўкрутую. Пасля гатавання адразу заліце іх халоднай вадой і здыміце яечную шкарлупіну. Калі яйкі злёгку астынуць, можна нарэзаць іх нажом (або здрабніць іх відэльцам).
- Кавалачак любімага жоўтага сыру нацерці на буйной тарцы. Дадаць тры сталовыя лыжкі маянэзу добрага якасці, чайную лыжку гарчыцы, палову чайнай лыжкі солі і вялікую дробку перцу.
- Да яечнай пасты таксама дадайце сталовую лыжку смятаны 18%. Абярыце буйны марынаваны агурок ад лупіны і нарэжце невялікімі кубікамі. Усе складнікі старанна перамяшайце і пакаштуйце пасту. Калі трэба, дадайце трохі солі.
- Перад падачай упрыгожце пасту тонка нарэзанай зялёнай цыбуляй. Пасту пажадана не ставіць у халадзільнік, каб лепш захаваць яе смак. Вы можаце адразу выкласці яе на бутэрброды і атрымліваць асалоду.
Чытайце таксама:
Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс
8
0
0
0
1
4
Ячная каша з беконам і пармезанам, або Ячнае рызота
 9
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 9
Пуцін сустрэўся з Сі Цзіньпінам у Пекіне
 1
Прэм'ера Славакіі прааперавалі. Ён у прытомнасці
 1
У Бягомлі гарэў самалёт з дарожнага скрыжавання ВІДЭА
 3
«Гэта гарантыя для ўсёй маёй палігамнай сям'і». Беларусы расказалі, чаму просяць даведкі ад лекараў у сваіх сэкс-партнёраў
 9
Марына Васілеўская ўсё яшчэ не аднавілася пасля палёту. Здагадайцеся, хто ёй дапамагае
 3
Пад Гомелем зладзілі Афганскую вайну з маджахедамі ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пэйсэ. калі што - я ў Рэда ўдакладню)
і гэта - ружовапопкаваму юнге прыказвайце, а не мне. я ж вам казала