Жыхар Віцебшчыны паскардзіўся ў сацсетках на якасць дарог — да яго прыйшлі сілавікі
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал заяўляе, што мужчына абышоўся «лёгкім спалохам».
Жыхар Віцебскай вобласці зняў крытычнае відэа пра якасць дарог у сельскай мясцовасці і апублікаваў ролік у сацсетках. Мужчынам зацікавіліся сілавікі.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал сцвярджае, што відэа апынулася ў адной супольнасці, прызнанай «экстрэмісцкай». Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да мужчыны дадому і запісалі з ім відэа.
У роліку, апублікаваным сілавікамі, жыхар Віцебшчыны кажа, што не трэба, маўляў, выкладаць крытычныя відэа ў інтэрнэт, замест гэтага лепш звяртацца ў дзяржаўныя органы.
Блізкі да сілавікоў канал сцвярджае, што мужчына «абышоўся лёгкім спалохам», паколькі ён сам не адсылаў свой ролік незалежным тэлеграм-каналам.
Чытайце таксама:
Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка
Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года
Бондарава радуецца, што кагосьці затрымалі за нацысцкую сімволіку. А ў самой…