Як паведамляюць мясцовыя СМІ, прычынай стала паведамленне аб выбухоўцы. У выніку паліцыя не знайшла выбухной прылады, але да наступнага выступу коміка былі прынятыя меры бяспекі.

Чэшскія СМІ, са спасылкай на паліцыю, зняпраўджваюць інфармацыю аб нібыта заўчасным спыненні канцэрта. Раней паведамлялася, што выступленне скончылася заўчасна, а гасцей эвакуіравалі з будынка, даўшы коміку 2 хвіліны для заканчэння канцэрта. Аднак паліцыя Чэхіі гэта адмаўляе. Паводле іх інфармацыі, выступленне Камісаранкі завяршылася ў прызначаны час.

«Выступленне коміка не скончылася раней. Яно скончылася своечасова згодна з раскладам музычнага клуба Sono, дзе яно праходзіла», — адказала прадстаўніца паліцыі на пытанне партала iDNES.cz.

Паводле яе слоў, перад канцэртам, які адбыўся на наступны дзень, 18 лістапада, у Карлавых Варах, былі прынятыя дадатковыя меры бяспекі.

Чытайце таксама:

Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку

Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё

Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
18