Спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат

Спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат

«Гэта была бліскучая аперацыя пад кіраўніцтвам камандуючага Паветранымі сіламі. Дзякуючы нестандартным рашучым дзеянням падраздзялення ЗРК Patriot за пяць хвілін знішчылі адразу пяць бартоў на бранскім напрамку, адкуль яны тады бамбавалі кіраванымі авіябомбамі нашы паўночныя рэгіёны», — кажа Ігнат. 

Паводле яго слоў, размова ідзе аб знішчальніках Су-34 і Су-35, двух верталётах Мі-8МТПР-1 і яшчэ адным верталёце Мі-8.

Крушэнне групы самалётаў і верталётаў у Бранскай вобласці адбылося 13 мая. Па інфармацыі «Коммерсанта», былі страчаныя два верталёты Мі-8 і самалёты Су-34 і Су-35. Іх экіпажы загінулі — паводле звестак СМІ, агулам ад дзевяці да адзінаццаці чалавек.

Дзяржаўныя расійскія СМІ і ўлады практычна цалкам праігнаравалі тое, што адбылося. Афіцыйна ў Бранскай вобласці прызналі страту толькі аднаго верталёта, а пра загінулых нават не казалі. 16 мая ў сацсетках зʼявілася паведамленне, што ў Бранскай вобласці шукаюць цела другога пілота, і ўлады просяць мясцовых дапамагчы.

Інфармаваны расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber, які спецыялізуецца на пытаннях авіяцыі, тады пісаў пра чатыры барты, збітыя за адзін дзень у Бранскай вобласці. «Такіх страт нашай авіяцыі як сёння, не было з сакавіка мінулага года», — пісаў расійскі канал.

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2