6 снежня Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме распачне новы судовы працэс у дачыненні да Кулікова. Яму інкрымінаваныя:

  • арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім;
  • арт. 361-3 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу.
  • арт. 361-5 — праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.

Судовы працэс будзе весці Дзяніс Кічыгін.

Мужчына быў за мяжой, калі супраць яго распачалі справу, аднак вырашыў вярнуцца, бо яму паабяцалі, што адносна яго будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі. Ён паверыў і моцна пралічыўся.

Чытайце таксама:

«Чалавек, якога мы адбілі ў сілавікоў, пасля на маім судзе сведчыў супраць мяне». Былы палітвязень па «справе байкераў» расказаў сваю гісторыю

Чарговы «хапун» правялі ў Гомелі

Пастара Васіля Трубчыка аштрафавалі

Клас
2
Панылы сорам
53
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
18