Фота: тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама

Фота: тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама

Кадры перавозкі жывёл апублікаваў Брэсцкі аблвыканкам. Адзначана, што гэты падарунак Лукашэнкі Кітаю даставілі ў Пекінскі заапарк «Цынчуань».

«Нацыянальнае ўпраўленне лясной гаспадаркі і стэпаў Кітая падпісала пагадненне аб ахове зубра еўрапейскага, якое прадугледжвае інфармаванне аб умовах утрымання, рацыёне харчавання, аб стане жывёл і іншае», — паведаміў Брэсцкі аблвыканкам.

Фота: тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама

Фота: тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама

Падчас візіту ў Пекін 4 снежня Лукашэнка і Сі Цзіньпін ужо абменьваліся падарункамі. Беларускай дэлегацыі ўручылі яблыкі з правінцыі Хунань і карціну, выкананую тэхнікай шаўковай вышыўкі. Мікалаю Лукашэнку кіраўнік КНР падарыў спартыўны касцюм з кітайскім сцяжком.

Лукашэнка, са свайго боку, перадаў кітайскаму лідару вырабленую ювелірамі кампазіцыю, што сімвалізуе ініцыятыву Пекіна «Адзін пояс — адзін шлях», шакалад, прадуктовыя навінкі айчынных прадпрыемстваў, а таксама сувенір з валошкамі, заявіўшы, што гэтая кветка — наш нацыянальны сімвал.

Чытайце таксама:

«Вельмі прасіў пра сустрэчу». Чаму Лукашэнка раптоўна сарваўся ў Кітай

Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам?

Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся падарункамі. Колю падарылі кітайскі спартыўны касцюм

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
16