«На жаль, не ўсе плацельшчыкі, якія аперуюць сэрвісамі для дарослых, аднолькава адказна ставяцца да падаткаабкладання. Кампанія, якая аперуе сайтам PornHub, ухіляецца ад рэгістрацыі, у сувязі з чым да яе быў выкарыстаны штраф у памеры 5543 даляраў ЗША», — адзначыў дэпутат.
Паводле звестак дэпутата, Украіна па рэйтынгу PornHub знаходзіцца на 14-м месцы сярод іншых краін па праглядах гэтага сайта.
Як больш пазітыўны прыклад у параўнанні з PornHub Даніла Гетманцаў прывёў сацсетку з інтымным кантэнтам Onlyfans, якая, паводле яго, з пачатку 2023 года ўжо выплаціла ў дзяржаўны бюджэт Украіны 944,1 тыс. даляраў.
Рабіць выплаты ў бюджэт Украіны гэтыя кампаніі абавязаныя паводле так званага «падатку на Google» — закона, які ўступіў у сілу ў пачатку 2022 года і абавязаў буйныя тэхналагічныя кампаніі накшталт Google, Amazon ці Meta плаціць ва Украіне 20% падатку на даданую вартасць.
Чытайце таксама:
Pornhub распавёў, якое порна беларусы часцей за ўсё глядзелі ў гэтым годзе
Школьнікі абменьваліся дыпфэйкавымі порна сваіх аднакласніц. І іх не змаглі пакараць