Carrot Bruschetta

Фота: lifewaykefir.com

Каб зрабіць брускеты з морквай і сырам, спатрэбіцца:

  • 1 пучок морквы — ачысціце і разрэжце кожную моркву ўздоўж, потым ізноў уздоўж і напалову
  • 1 бохан вашага любімага хрумсткага хлеба, нарэзаны лустачкамі таўшчынёй 2,5—3 см
  • сыр рыкота 200 г
  • ¼ чайнай лыжкі кмену
  • ¼ чайнай лыжкі часночнага парашку
  • ¼ чайнай лыжкі солі
  • ¼ чайнай лыжкі чорнага перцу
  • 1 сталовая лыжка алею + яшчэ трохі для хлеба
  • пятрушка (калі любіце)

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 220℃.
  2. Змяшайце сухія прыправы ў невялікай місцы.
  3. Выкладзіце прыкладна 6 лустачак хлеба на бляху і злёгку вышмаруйце верх аліўкавым алеем.
  4. Выпякайце каля 10 хвілін да залацістага колеру і выкладзіце на талерку.
  5. Калі хлеб будзе гатовы, выкарыстоўвайце гэтую бляху для запякання морквы (ці вы можаце рабіць усё адначасова, тады выкарыстоўвайце іншую бляху).
  6. Выкладзіце моркву на бляху і змяшайце з паловай сухіх прыпраў і алеем.
  7. Запякайце да залацістага колеру і лёгкага падрумяньвання каля 15 хвілін.
  8. Намажце хлеб рыкотай і зверху выкладзіце моркву.
  9. Зверху пасыпце астатнімі прыправамі.
  10. У завяршэнне дадайце трохі алею і свежай пятрушкі для ўпрыгожвання.

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Грыбныя красціні — простая, але незвычайная закуска

Тартар з запечанай гародніны — альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу

Сырнікі з рыкоты. Рэцэпт і падказкі, як гатаваць

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4