Святлана Ціханоўская сустрэлася з Майклам Макфолам. Фота: прэс-служба палітыка
У час сустрэчы яны абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Паводле Макфола, гэта беспрэцэдэнтны крок, калі ЗША будуюць адносіны з неафіцыйным урадам, піша прэс-служба Офіса Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала з Макфолам магчымасці прыцягнення рэжыму да адказнасці, а таксама магчымыя санкцыі за ўдзел рэжыму ў вайне і рэпрэсіях супраць беларусаў. Ціханоўская перадала прапановы, распрацаваныя юрыстамі Офіса, НАУ і незалежнымі экспертамі.
Майкл Макфол быў амбасадарам ЗША ў Расіі ў 2012-2014 гадах. У 2022 разам з кіраўніком Офіса прэзідэнта Зяленскага Андрэем Ермаком стварыў санкцыйную групу «Ермак-Макфол».