Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Адзін з найноўшых расійскіх комплексаў РЭБ «Быліна» РБ-109А выявілі байцы ўкраінскага падраздзялення «Shadow» з дапамогай дрона. Пасля трапляння тэхніка пачала незаўважна гарэць, але пасля агонь ахапіў увесь комплекс, знішчыўшы яго дашчэнту.

Знішчаны таксама, відаць, быў і экіпаж «Быліны», які хаваўся побач у бліндажы, хоць на відэазапісе гэтага не бачна.

РБ109А «Быліна» — гэта расійская аўтаматызаваная сістэма кіравання сродкамі радыёэлектронная барацьбы (РЭБ). Сістэма выкарыстоўвае (ці будзе выкарыстоўваць пасля заканчэння распрацоўкі) «магчымасці штучнага інтэлекту на аснове машыннага навучання» для расстаноўкі прыярытэтаў і падаўлення электронных сігналаў.

Сістэма праводзіць аналіз радыёэлектроннага асяроддзя ў радыусе да 100 кіламетраў і стварае перашкоды найбольш прыярытэтным цэлям. Дакладнай інфармацыі аб магчымасцях і характарыстыках комплексу няма, паколькі Расія планавала ўзяць комплекс на ўзбраенне не раней за 2025 год.

label.reaction.like
50
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
1