Курс біткойна абнавіў максімум і перавысіў $69 тысяч 3
Актыўны рост крыптавалютнага рынку працягваецца, і галоўная крыптавалюта свету таргуецца на рэкордных значэннях. 5 сакавіка курс біткойна перавысіў адзнаку ў 69 тысяч даляраў на біржы Coinbase і абнавіў гістарычны максімум, дасягнуты ў лістападзе 2021 года, піша РБК.
Праўда, адразу пасля дасягнення піку цана крыптавалюты скарэктавалася ніжэй за 67 тысяч даляраў.
За апошні месяц біткойн падаражэў прыкладна на 60%. Ягоная капіталізацыя перавысіла 1,34 трлн даляраў — гэта таксама рэкордны паказчык.
Удзельнікі рынку адзначаюць, што попыт на біткойн і рэзкі ўзлёт ягонага курсу шмат у чым тлумачацца значным прытокам капіталу ў амерыканскія спотавыя біржавыя фонды (ETF) для біткойна, запушчаныя ў студзені.
Яшчэ адзін фактар росту — так званы халвінг, які чакаецца ў красавіку. Гэта запланаванае падзея, пасля якой удвая скарачаецца эмісія новых біткойнаў.