Знайсці
16.04.2024 / 14:372РусŁacБел

Мінабароны патлумачыла змены заканадаўства наконт SMS-позваў

Кожнаму ваеннаму камісарыяту будзе прысвоена альфа-імя.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У Міністэрстве абароны растлумачылі змены заканадаўства, якія датычацца SMS-апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенкамат.

Цяпер грамадзяне могуць атрымліваць апавяшчэнне аб тым, што ім неабходна з'явіцца ў ваенкамат, праз сэрвіс кароткіх паведамленняў.

Фота: Мінабароны

SMS-паведамленні стануць дадатковым каналам апавяшчэння. Позва па-ранейшаму застанецца асноўным.

Зараз аператарам сувязі кожнаму ваеннаму камісарыяту будзе прысвоена так званае альфа-імя. Яно будзе значыцца ў графе адпраўшчыка. Са спісам альфа-імёнаў, прысвоеных ваенкаматам, можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце Мінабароны.

Альфа-імёны ваенкаматаў на прыкладзе Мінска. Фота: Mil.by

Паведамленне ад ваеннага камісарыята будзе змяшчаць наступную інфармацыю: час і дата яўкі, яе мэта, адрас па якім трэба з'явіцца, а таксама тэлефон для даведак.

Паведамленне не змяшчае спасылак і не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпартныя даныя па тэлефоне ваенкамат ніколі не запытвае, падкрэсліла прадстаўнічка Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Чаркашквврка/адказаць/
16.04.2024
Вайна усё блiжэй. Гiнуць запуцiна i яго залупуцiна выклiкаюць па смс
0
Юстас/адказаць/
16.04.2024
Трэба ПКК узяць на ўзбраенне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера