Знайсці
16.04.2024 / 17:33РусŁacБел

«Цяпер зразумела, чаму жываты баляць». У Новай Баравой праблемы з вадой, жыхарам пра небяспеку сказалі праз тыдзень

Жыхары Новай Баравой у чатах раёна скардзяцца на якасць вады. У адных з кранаў цячэ нешта падобнае да нафты. У іншых — вада быццам бы чыстая, але на наступны дзень у ёй утворыцца незразумелы асадак.

Фота: каментарыі ў супольнасці А-100 Камфорт

16 красавіка на скаргі адрэагавалі ў кампаніі А-100. Там паведамілі, што ведаюць пра праблему і цягам тыдня вядуць камунікацыю з «Мінскводаканалам». У кампаніі рэкамендавалі жыхарам раёна не ўжываць ваду з-пад крана.

Паведамленне выклікала буру эмоцый у жыхароў. Яны не разумеюць, чаму пра праблемы з вадой не паведамлялі ўвесь тыдзень.

«Ведалі, што тыдзень ідзе кепская вада, і маўчалі? Чаму раней не напісалі пра праблему? Да ўчарашняга вечара карысталіся вадой з крана і фільтра, не падазраючы праблемы, цяпер зразумела чаму жываты баляць», — адзначыла адна з жыхарак.

Яшчэ адзін каментатар у суполцы А-100 расказаў: у «Мінскводаканале» заявілі, што праблема на баку раёна, вада туды падаецца чыстая.

Днём кампанія А-100 паведаміла, што з 13:30 «Мінскаводаканал» будзе праводзіць прамыванне вадаправода ў Новай Баравой. Якасць вады можа пагоршыцца, ціск можа знізіцца. У 18:00 у раён павінны прывезці чыстую пітную ваду. Пра тое, дзе будзе стаяць машына з вадой, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Чаму ў Мінску ў спякотныя дні моцна смярдзіць?

Фільтр для вады, на стварэнне якога натхнілі абарыгены

Без еўрапейскіх грошай: што будзе з беларускімі дарогамі і вадой?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера