Пра гібель намесніка камандзіра 43-га асобнага марскога штурмавога авіяцыйнага палка паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан «Шцірліц». 

Гэта расійскае падраздзяленне знаходзіцца ў складзе Чарнаморскага флоту РФ і дыслакуецца на аэрадроме «Сакі». Полк мае самалёты Су-30СМ і Су-24М. 

Паблізу Еўпаторыі ў акупаваным Крыме ўвечары 5 студзеня прагрымела каля 10 выбухаў. Быў атакаваны ваенны аэрадром «Сакі» ў Навафёдараўке. У выніку гэтай атакі быў знішчаны пункт кіравання, пішуць украінскія СМІ.

Клас
36
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4